Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў 2.0" супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, які прайшоў у Мінску 21 кастрычніка і ў якім апазіцыйны палітык не ўдзельнічаў.
20:48 22 лістапада 2017
91
Памер шрыфта
Фота з сайта belprauda.org

«Суддзя Максім Лапко пацвердзіў справядлівасць рашэння суда Ленінскага раёна, — паведаміў БелаПАН Някляеў. — У мяне не было сумневаў, што скаргу не задаволяць. Я сабраў неабходныя рэчы, у першую чаргу лекі, але пад варту мяне не ўзялі».

Палітык думае, што «цяпер будзе рыхтавацца «дзікае паляванне», каб затрымаць у самы нечаканы момант, калі нічога з сабой не будзе, у тым ліку лекаў». «Гэта вядомая практыка. Але мяне здзіўляе адно: што пры дыктатуры, што пры лібералізацыі, што пры размовах аб дэмакратыі сутнасць улады, яе звычкі, падыходы да ўзаемадзеяння з грамадствам не мяняюцца. Рэпрэсіі і націск — ні на што іншае яна не здольная, нічога іншага грамадству яна прапанаваць не можа. І ў гэтым праблема, а не ў асабістай справе Някляева ці іншых палітыкаў», — сказаў Някляеў.

Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

5 снежня 2017

Уладзімір Някляеў: У пасольства Нідэрландаў давялося прыйсці ў “лахманах”

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў распавёў “Народнай Волі”, чаму ён ходзіць па горадзе з “трывожным чамаданам”.
9 лістапада 2017

Уладзімір Някляеў звярнуўся да Давыдзькі і Якубовіча з адкрытым лістом

Уладзімір Някляеў звярнуўся ў сваім фэйсбук-акаўнце з адкрытым лістом да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і галоўнага рэдактара «СБ» Паўла Якубовіча.
3 лістапада 2017

Уладзімір Някляеў: “Мяне хочуць адправіць на той свет…”

Некаторыя вострыя пытанні “Народная Воля” задала самому Уладзіміру Някляеву – гэтымі днямі ён яшчэ на волі.