«Суддзя Максім Лапко пацвердзіў справядлівасць рашэння суда Ленінскага раёна, — паведаміў БелаПАН Някляеў. — У мяне не было сумневаў, што скаргу не задаволяць. Я сабраў неабходныя рэчы, у першую чаргу лекі, але пад варту мяне не ўзялі».

Палітык думае, што «цяпер будзе рыхтавацца «дзікае паляванне», каб затрымаць у самы нечаканы момант, калі нічога з сабой не будзе, у тым ліку лекаў». «Гэта вядомая практыка. Але мяне здзіўляе адно: што пры дыктатуры, што пры лібералізацыі, што пры размовах аб дэмакратыі сутнасць улады, яе звычкі, падыходы да ўзаемадзеяння з грамадствам не мяняюцца. Рэпрэсіі і націск — ні на што іншае яна не здольная, нічога іншага грамадству яна прапанаваць не можа. І ў гэтым праблема, а не ў асабістай справе Някляева ці іншых палітыкаў», — сказаў Някляеў.