Памёр пісьменнік Эдуард Скобелеў — аўтар «Прыгодаў Арбузіка і Бябешкі»

33

Эдуард Скобелеў нарадзіўся 8 снежня 1935 года ў Мінску ў сям’і вайсковага інжынера-будаўніка. У 1959 годзе скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін і нейкі час быў на дыпламатычнай службе. З 1966 года працаваў у апараце ЦК КПБ.

Друкаваўся з 1964 года, прычым па-руску. Шэраг твораў быў прысвечаны гісторыі: «Міраслаў – князь дрыгавіцкі», «Сведка» (пра Пятра ІІІ), «Гефсіманскі сад»; «Наведванне царом Іванам Васільевічам Трыгорскага д’ябла». «Запавет Сталіна» абурыў яўрэйскую грамадскасць.

Скобелеў пісаў і для дзяцей. Самая вядомая яго кніга «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі».

Пасля абрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі быў яго актыўным прыхільнікам. Працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Поделиться ссылкой: