Мы не ўтойваем, што перасталі аплачваць памяшканне, не выконваем адзін з пунктаў закона, бо нам абрыдла марнаваць грошы на гэта, — гаворыць палітык, які раней распавядаў, што на аплату ўтрымання партыйных офісаў штомесяц даводзілася траціць каля 1000 долараў, і гэта без уліку камунальных платяжоў. Шушкевіч шчыра прызнаўся, што лішніх грошай няма, і перастаў плаціць за партыйныя офісы.

Станіслаў Шушкевіч хоча, каб у палітыку прыходзіла моладзь.

Няхай ужо маладзейшыя працуюць, — гаворыць ён. — У мяне вялікая бяда, што ніхто не хоча кіраваць партыяй. Я ўжо крыху стараваты, каб працягваць гэтую працу. Але і перадаць партыю пакуль няма каму, ніхто дабраахвотна не хоча ўзвальваць на сябе такі цяжар і такую адказнасць…