Супрацоўнікі АБЭП выявілі, што Артур Дарашкевіч прымаў ад дырэктараў камэрцыйных структураў «таварна-матэрыяльныя каштоўнасці» ў якасці хабару за ўзгадненьне архітэктурных праектаў.

Чуткі пра затрыманьне Дарашкевіча зьявіліся ў сацсетках яшчэ ў суботу, а затрыманьне, як мяркуецца, адбылося яшчэ 15 верасьня. Як адзначаў «Коммерческий курьер», роўна год таму ён праходзіў як сведка ў справе былога кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Артура Івановіча.

Дзеяньні Дарашкевіча кваліфікаваныя як атрыманьне хабару паводле ч.1 і ч.2 арт.430 КК, яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.