Літаратурны фестываль «Знак роўнасці»

18 лістапада (15:00 – 22:00), 19 лістапда (12:00 – 21:00). Фестываль пра маленькую літаратуру Беларусі. “Знак роўнасці” мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія часта выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу. Фестываль прапануе звярнуцца да жаночай прысутнасці ў сучаснасці і мінулым беларускай літаратуры і тэатру, абмеркаваць праблемы “несталічных” пісьменнікаў, а таксама разгледзець асноўныя спосабы гаварэння пра іншасць у дзіцячай літаратуры. Акрамя дыскусій, лекцый і прэзентацый на гэтыя ды іншыя тэмы, наведнікаў і наведніц чакаюць літаратурныя чытанні і музычны выступ. Арганізоўвае «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Праграма тут

Вучэбна-забаўляльны курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»

Для вялікіх і маленькіх дзяцей. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму. Заняткі праводзіць дызайнерка і ілюстратарка Валерыя Манковіч, якая чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаеш, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе. Для дзяцей: 7 -12 гадоў, кожную суботу ў кнігарні «Логвінаў», 14:00-15:30, пр-т Незалежнасці, 37а Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

«Дзень культуры Японіі ў ГЦ« Бонус»

Цэнтр Усходніх моў запрашае дзяцей з бацькамі на свята «Дзень культуры Японіі ў ГЦ «Бонус», якое адбудзецца 18 лістапада з 15.00 да 17.00 па адрасе: вул. Галубка, д.2.

У праграме мерапрыемства ўсіх гасцей чакаюць майстар-класы ад заснавальніка і куратара Цэнтра Усходніх моў Фурусава Акіры па японскай каліграфіі і па арыгамі — мастацтву мадэлявання з паперы. Уваход вольны.

Развітальная вечарына галерэі «Ў», 18 лістапада, з 16:00 і да апоўначы.

Культавая галерэя з барам і кнігарняй, якія з 2009-га года былі кропкай прыцягнення для творчых гараджан, вымушаны пераехаць. У верасні месца былога тралейбуснага парка – у межах вуліц Чырвоная, Кісялёва, праспект Машэрава і праспект Незалежнасці – былі прададзены на аўкцыёне за 17 млн. руб. для будаўніцва новага жылля з паркінгамі. Новае «Ў» паўстане на вул. Кастрычніцкай

«Дзякуй за вашу любоў, ўсмешкі, сустрэчы, шчырасць і дабрыню. Вы стваралі атмасферу нашага месца, дзеля вас мы стараліся быць лепш. Мы запрашаем вас на развітальную вечарыну, каб яшчэ раз сустрэцца ў сценах утульнага бара з дарагімі і блізкімі, успомніць прыемныя і яркія моманты, паслухаць любімую музыку на вінілавых пласцінках, наведаць апошні дзень Выставы Міхаіла Гуліна «І я так магу». Кожны ваш келіх i добрае слова дапаможа нам лягчэй перанесці пераезд.»

Экскурсія па мінскім гета

18 лістапада да Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму (які ладзіць НДА Human Constanta) далучаецца Гістарычная майстэрня. У суботу адбудзецца экскурсія па мінскім гета. Пачатак а 15:00, старт па адрасе вул.Сухая 25. А19 лістапада, а 7-ай вечара ў Мінску, у межах Тыдня адбудзецца прагляд і абмеркаванне польскага фільма «Колоски» (2012 г.). Месца: вуліца Леніна 50 — 302, Komnata 3/0/2.