Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

“Мець літаратурны сучасны пераклад Бібліі з арыгінала – гэта важны крок, каб быць культурнай еўрапейскай нацыяй,” – лічыць клірык Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна, протаіерэй Андрэй Яварэц.
16:41 17 лістапада 2017
109
Памер шрыфта

16 лістапада адбылася прэзентацыя беларускага перакладу “Новага запавету” ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка.

Мерапрыемства пачалося выкананнем духоўнага гімну беларускага народу “Магутны Божа”. Затым прэзентацыю “Новага запавета” правёў Андрэй Яварэц, падчас якой адзначыў, што Біблія павінна стаць часткаю штодзённай практыкі, а не проста стаяць на паліцы. І дадаў: “Там, дзе можна, нікога не бянтэжыўшы, выкарыстоўваць беларускі пераклад Новага запавету – я яго выкарыстоўваю. І магу з упэўненасцю сказаць, што гэтая практыка сябе апраўдвае. Я думаю, што за гэтым будучыня”.

Падрыхтоўка перакладу пачалася яшчэ ў 1989 годзе па ініцыятыве мітрапаліта Філарэта. Была створана Біблейская камісія Беларускай праваслаўнай царквы, у працы якой Уладзімір Конан, Адам Мальдзіс, Васіль Сёмуха, Анатоль Клышка… І нарэшце, праз 500 гадоў пасля выдання Францыска Скарыны, гэтая праца дала істотны плён. Акрамя расповяду пра працу над перакладам, протаіерэй Андрэй Яварэц распавёў пра асобу беларускага першадрукара, і нават прывёў доказы таго, што той належыў да праваслаўя: 1) пераклад зроблены з грэчаскай, а не з лацінскай мовы, і Скарына рабіў гэта на царкоўнаславянскую мову ў беларускім варыянце; 2) у яго кнігах існуе падзел згодна з тым, як гэта адбываецца ў праваслаўным багаслужэнні; 3) ён сам з’яўляецца аўтарам акафістаў, якія проста адсутнічаюць у каталіцкай практыцы.

Першая прэзентацыя “Новага запавету” у Гродне адбылася з нагоды Дня беларускага пісьменства і прайшла 3 верасня.

Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

28 лістапада 2017

Як настаўнік матэматыкі перакладае Высоцкага і змагаецца за беларускую мову

27 лістапада ў Гродне свае кнігі прэзентаваў Міхась Булавацкі, вядомы магілёўскі настаўнік матэматыкі, журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч.
28 лістапада 2017

Бадлер і Хадановіч выйгралі

Увечары 27 лістапада прайшло ўручэнне перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана.
6 лістапада 2017

Першы афіцыйны беларускамоўны пераклад Новага Запавету БПЦ прэзентуе 15 лістапада

15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) прадставіць першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову.