16 лістапада адбылася прэзентацыя беларускага перакладу “Новага запавету” ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка.

Мерапрыемства пачалося выкананнем духоўнага гімну беларускага народу “Магутны Божа”. Затым прэзентацыю “Новага запавета” правёў Андрэй Яварэц, падчас якой адзначыў, што Біблія павінна стаць часткаю штодзённай практыкі, а не проста стаяць на паліцы. І дадаў: “Там, дзе можна, нікога не бянтэжыўшы, выкарыстоўваць беларускі пераклад Новага запавету – я яго выкарыстоўваю. І магу з упэўненасцю сказаць, што гэтая практыка сябе апраўдвае. Я думаю, што за гэтым будучыня”.

Падрыхтоўка перакладу пачалася яшчэ ў 1989 годзе па ініцыятыве мітрапаліта Філарэта. Была створана Біблейская камісія Беларускай праваслаўнай царквы, у працы якой Уладзімір Конан, Адам Мальдзіс, Васіль Сёмуха, Анатоль Клышка… І нарэшце, праз 500 гадоў пасля выдання Францыска Скарыны, гэтая праца дала істотны плён. Акрамя расповяду пра працу над перакладам, протаіерэй Андрэй Яварэц распавёў пра асобу беларускага першадрукара, і нават прывёў доказы таго, што той належыў да праваслаўя: 1) пераклад зроблены з грэчаскай, а не з лацінскай мовы, і Скарына рабіў гэта на царкоўнаславянскую мову ў беларускім варыянце; 2) у яго кнігах існуе падзел згодна з тым, як гэта адбываецца ў праваслаўным багаслужэнні; 3) ён сам з’яўляецца аўтарам акафістаў, якія проста адсутнічаюць у каталіцкай практыцы.

Першая прэзентацыя “Новага запавету” у Гродне адбылася з нагоды Дня беларускага пісьменства і прайшла 3 верасня.