“Акрамя таго, ён правядзе ў Мінску палітычныя перамовы з міністрам замежных спраў Макеем і прэзідэнтам Лукашэнкам. Тэмамі перамоў сярод іншага будуць двухбаковыя адносіны, супрацоўніцтва ў час міжнародных крызісаў, у прыватнасці расійска-ўкраінскі канфлікт, і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы нямецкага МЗС.

Акрамя таго, з улікам будучага саміту ЕС з удзелам краін Усходняга партнёрства ў Бруселі 24 лістапада прадметам перамоў стане “магчымае збліжэнне паміж Беларуссю і ЕС”.

Раней беларускае МЗС паведаміла, што ў рамках візіту запланавана сустрэча Габрыэля з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Дыпламаты абмяркуюць “шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, абмяняюцца думкамі па міжнародным і рэгіянальным парадку дня”. Пасля перамоў бакі дадуць прэс-канферэнцыю ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау.

Поделиться: