Яркая знешнасць, незвычайнае імя, бліскучы талент, невычэрпная энергія і неверагоднае жыццялюбства – якасці, уласцівыя знакамітаму скрыпачу Графу Муржы.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Н.Паганіні ў Генуі (1990), Х Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага ў Маскве (1994 г.), Конкурсу імя Жака Цібо ў Парыжы (1996, Францыя), Конкурсу імя Пабла Сарасатэ ў Памплоне (1997. Іспанія), Конкурсу скрыпачоў «Violin Masters» (Монтэ-Карла, 2010, Залатая медаль Гран-пры) і інш, а таксама лаўрэат Прэміі Савета Еўропы (1994 г.)…

20 гадоў таму вялікі Егудзі Мэнухін так ахарактарызаваў артыста: «Граф Муржа — выдатны малады скрыпач, адзін з лепшых у свеце. Упершыню я пазнаёміўся з ім у лістападзе 1996 года на конкурсе скрыпачоў у Парыжы. Слухаў яго з задавальненнем. Ён нарадзіўся са скрыпкай у руках, і ўсё прыйшло да яго натуральна — прыгожы гук, велізарны размах экспрэсіі, якая выяўляецца праз бліскучую тэхніку. Муржа праяўляе разуменне музычных стыляў розных эпох і валодае іх сакрэтам.»

Вядомы скрыпач Граф Муржа выступіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Сёння Граф Муржа, па ўсеагульным прызнанні, адзін з самых яркіх, таленавітых і запатрабаваных еўрапейскіх скрыпачоў. Ён іграе на ўласным інструменце Брэшыянскай школы, работы італьянскага майстра Барталамеа Абічы, 1683 год, Верона.

Граф Муржа пачаў займацца музыкай у 3 гады пад кіраўніцтвам бацькі, затым на працягу двух гадоў яго педагогам быў прафесар Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі Вольф Усмінскі (г. Свярдлоўск). У 1982 годзе Граф Муржа паступіў у Цэнтральную музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага ў клас прафесара Ірыны Бачковай. Яшчэ ў школе, у 16 ​​гадоў, ён стаў лаўрэатам і пераможцам двух самых вядомых міжнародных конкурсаў імя Н.Паганіні ў Генуі (1990) і імя Віяна да Мота ў Лісабоне (1991), дзе яму таксама была прысуджана спецыяльная прэмія за Чакону Б.Бартака. Граф Муржа скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1997), і асістэнтуру-стажыроўку таксама пад кіраўніцтвам прафесара І.Бачковай (1999 г.), быў узнагароджаны імянной стыпендыяй Прэзідэнта Б.Ельцына за выдатныя вынікі ў вучобе. У гэты ж перыяд скончыў аспірантуру ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане з найвышэйшым балам за ўсю гісторыю акадэміі і атрымаў прэмію Hattory fondation у Лондане, за выдатныя дасягненні ў вучобе.

З 1990 года Г.Муржа рэгулярна выступае з сольнымі канцэртамі і з сімфанічнымі аркестрамі Расіі і Еўропы ў якасці саліста ў найбуйнейшых залах Расіі і Еўропы: Вялікай і Малай залах Маскоўскай Кансерваторыі, Канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага, Вялікай і Малай залах Санкт-Пецярбургскай Кансерваторыі, Gaveau, Teattre de la Ville, Arsenal (Францыя), Concertgebow (Галандыя), Palais des Beaux Arts (Бельгія), La Chaux-De-Fonds (Швейцарыя), Liszt Budapest academy (Венгрыя), Casals hall і інш.

30 лістапада ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучыць шэдэўр віртуознага жанру – цыкл з 24 капрысаў Нікола Паганіні — у выкананні Графа Муржы ў суправаджэнні Дзяржаўнага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова.

Упершыню ў Беларусі будзе выканана аркестравая версія!

Кошт квіткоў: 9, 15, 25, 30 руб.

Для самых актыўных прыхільнікаў існуе ўнікальная магчымасць набыць Абанемент на тры канцэрты Дзяржаўнага камернага аркестра (уключаючы канцэрт з Графам Муржой).

Салісты — Марк Бушкоў, Бельгія і Кацярына Сканаві, Расія (другі канцэрт абанемента — 8 лютага); Галія Бісенгаліева, Англія-Казахстан і Алег Подаў, Беларусь (трэці канцэрт — 4 красавіка) коштам: 27, 30, 36, 45 рублёў!

Спяшайцеся, прапанова абмежавана.