Такі пункт гледжання ў размове з Еўрарадыё выказаў старэйшы аналітык «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб.

На думку аналітыка, заробкі і бонусы мэнаджараў камерцыйных банкаў не бяруцца «са столі». «Як звычайна, бонусы плацяцца з прыбытку, то бок, гэта ў любым выпадку заробленыя грошы. А па-другое, яны, як звычайна, прывязаныя да пэўных каэфіцыентаў эфектыўнасці», — лічыць Іосуб.

Увасабленне ў жыццё патрабаванняў рэгуляваць прыбыткі банкаўскіх топаў можа прывесці да ўцёкаў банкіраў з краіны.

«Беларусь — не адзіная краіна ў свеце. Калі стварыць тут нецікавыя, неканкурэнтныя ўмовы працы для банкаўскіх менаджэраў, у іх з’явіцца спакуса з’ехаць у якую-небудзь краіну па суседстве, — працягвае Вадзім Іосуб. — Адток ў іншыя галіны наўрад ці можа быць масавым. Усё ж такі кіраўнік банка — гэта глыбокі спецыяліст ў досыць вузкай сферы. А хутчэй за ўсё, гаворка можа ісці нават не пра звальненне, а пра перавод часткі даходаў у цень. У рэшце рэшт, менавіта банкам чыста тэхнічна прасцей за ўсё рэалізоўваць розныя схемы».

У выніку бюджэт не далічыцца падаткаў, якія банкаўскія топ-менаджары плацяць са сваіх даходаў.

«Спецыяльна думаў над пытаннем: ці можна знайсці хоць нейкі плюс у гэтых закліках абмежаваць «тлустых катоў» у даходах. Шчыра кажучы, у мне гэта не атрымалася. Гэта дзіўнае няправільнае і нават дурное рашэнне з усіх пунктаў гледжання», — дадае эксперт.