У Францыі пачалі будаваць квартал з беларускіх драўляных дамоў

36

Напярэдадні прайшла афіцыйная цырымонія закладкі першага каменя ў будаўніцтва. Як інфармуе тэлеканал АНТ, у ёй паўдзельнічалі беларускі амбасадар Павел Латушка, мэр горада Алэн Казоні і намеснік старшыні канцэрна “Беллесбумпрам” Міхаіл Касько.

Дамы, якія з’явяцца ў французскім горадзе, вырабляюцца ў Шклове філіялам завода газетнай паперы. За тры гады ў Францыю ўжо было пастаўлена каля 70 такіх будынкаў. У горадзе Акур-Мулен ёсць цэлая вуліца з 17 беларускіх драўляных дамоў. Першыя жыхары ў іх з’явяцца ў пачатку наступнага года. Увогуле за бліжэйшыя пяць гадоў у Францыі з драўляных канструкцый, якія паставяць з нашай краіны, пабудуюць 650 дамоў, паведамляе БЕЛТА.

Поделиться ссылкой: