Ці будзе ў Брэсце “Шторм”?

53

У афіцыйным адказе за подпісам гендырэктара кінапракатнай арганізацыі спадара Селюка паведамляецца наступнае: “У кінавідэасетцы Брэсцкай вобласці ў перыяд з 5 чэрвеня і да канца года дэманструецца беларускі фільм “Першадрук” вытворчасці кінастудыі РУП “Нацыянальная кінастудыя Беларусьфільм”, прысвечаны 500-годдзю кнігадрукавання.

На пасяджэнні рэпертуарнай камісіі сябрамі камісіі было прынята рашэнне пра немэтазгоднасць пракату фільма “Шторм. Палаючы ліст” замежнай вытворчасці”.

Ці азначае гэта, што адказныя за кінапракат у Брэсцкай вобласці людзі выступаюць супраць фільмаў, агучаных па-беларуску?

У размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” арганізатар беларускамоўных кінапаказаў Андрэй Кім расказаў:

Ці будзе ў Брэсце “Шторм”?

— Фільм “Шторм” у кінапракат узялі ўсе абласныя цэнтры Беларусі. Ён з поспехам прайшоў у Мінску, дзе яго паглядзелі каля 5 тысяч чалавек, плануецца яго пракат у Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. У Брэсцкай вобласці у пракаце “Шторма” нам сапраўды адмовілі. Падкрэслю, я б не хацеў рабіць з гэтага факта нейкай сенсацыі ці нейкага скандалу, – адзначыў суразмоўца. – Ніякіх прэтэнзій у нас да “Брэстаблвідэапраката” няма. Гэта арганізацыя, якая мае права браць ці не браць той ці іншы фільм у пракат. На свой густ. Зразумейце, любы кіраўнік – у нашым выпадку дырэктар “Брэстаблвідэапраката” – у першую чаргу хвалюецца за касавыя зборы ад любой кінастужкі. Я не думаю, што ў Брэсце хтосьці прынцыпова выступае супраць паказаў фільмаў па-беларуску. Проста наша арганізацыя для любога “пракатчыка” усяго толькі малы дыстрыб’ютар. Напэўна, адказныя за пракат фільмаў людзі з Брэста не захацелі рызыкаваць, падумаўшы, што глядач на “Шторм” не пойдзе. Так некалі ў нас было ў Мінску, калі мы прапаноўвалі паказаць стужку ў беларускай агучцы. Нас прынялі не адразу, але калі на такіх сеансах залы былі забітыя бітком, то і пытанне аб мэтазгоднасці паказаў адпала само сабой. Зараз у нас, прынамсі ў Мінску, такіх праблем няма.

Таму я спадзяюся, што мы зможам некалі паказаць той жа “Шторм. Палаючы ліст” і ў Брэсце.

Ці будзе ў Брэсце “Шторм”?

Пра што кіно?

Прыгодніцкі гістарычны фільм «Шторм: палаючы ліст» — нідэрландская стужка 2017 года, дзе ў захапляльнай манеры распавядаецца пра падзеі 500-гадовай даўніны.

Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці. 

Поделиться ссылкой: