Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сёння па выніках таемнага галасавання Агульнага схода НАН Беларусі абрана толькі 5 акадэмікаў, хаця вакантнымі былі 13 званняў.
17:32 16 лістапада 2017
700
Памер шрыфта
Фото: yandex.by

Сярод тых, хто атрымаў званне акадэміка, – доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН РБ, дырэктар Інстытута мовазнаўства Аляксандр Лукашанец, вядомыя медыкі –  дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі і нейрафізіёлаг Уладзімір Кульчыцкі, а таксама галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі і дырэктар Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут ільну” Іван Голуб.

Дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Эмілія Каламіец, якая другі раз запар імкнулася ў акадэмікі, ізноў засталася без гэтага звання – падчас галасавання яна не атрымала неабходныя 2/3 галасоў. Яна набрала 45 галосоў. А для таго, каб атрымаць званне патрабаваўся 51 голас.

Што тычыцца членаў-карэспандэнтаў, то Агульным сходам зацверджаны 22 чалавекі (выпраўлена), сярод іх былы старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгор Васілевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк і дырэктар РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо.

Акадэмік Радзім Гарэцкі падзяліўся з “Народнай Воляй” сваімі ўражаннямі ад галасавання:

— Сёлета вельмі многа завалілі акадэмікаў. Пасля аддзяленняў на галасаванне Агульнага сходу прайшло 11 кандыдатур. Але з іх абралі толькі 5 акадэмікаў. Гэта проста сенсацыя. Непрыемная сенсацыя! Прычым незразумела чаму , напрыклад, завалілі добрага вучонага, дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Сяргея Усанава  Яму не хапіла трох галасоў: прагаласавалі 48 чалавек, а для абрання трэба было набраць 51 голас.

Што тычыцца членаў-карэснапдэнтаў, то Агульны сход пракаціў толькі трох кандыдатаў. А 22 вучоныя былі абраны членкорамі.

Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

24 лістапада 2017

Что нужно обсудить на съезде ученых?

Перевод национальной экономики в режим интенсивного инновационного развития был объявлен более 10 лет назад, но так и остался продекларированным принципом.
7 верасня 2017

В Академии наук рассказали про «инновационные» шурупы и пепельницы

6 сентября в интернете появились фотографии национальной экспозиции Беларуси на Восточном экономическом форуме, который во вторник открылся во Владивостоке. Академия наук представила на нем весьма нео
5 верасня 2017

НАН Беларуси объявила о вакансиях академиков и член-корров

Выборы новых действительных членов (академиков) и членов-кореспондентов Академии наук назначены на 17 ноября.