Між тым, кніга «Тэорыі літаратуры ХХ ст.” ў свой час была абсалютнай навінкай на польскім рынку і з’яўляецца феноменам сусветнага маштабу. Яе аўтары  Анна Бужыньска і Міхал Павел Маркоўскі ў адным томе апісваюць найважнейшыя тэорыі літаратуры мінулага стагоддзя ад псіхааналізу да посткаланіялізму. Яны прыклалі ўсе намаганні, каб багацце зместу і кампетэнтны аналіз спалучаліся з яснасцю і празрыстасцю расповеду. Кожнай з асобных плыняў тэорыі літаратуры прысвечаны асобны раздзел, дапоўнены карыснымі дадаткамі: тлумачэннем ключавых паняццяў, храналогіяй і шырокай бібліяграфіяй. Несумнеўным плюсам з’яўляецца таксама вобразная мова, дзякуючы якой кніга вельмі лёгка чытаецца. Напрыканцы змешчаная раскладная “мапа” тэорый літаратуры. Такога выдання яшчэ не было.

Кніга выдадзеная на сродкі чытачоў, якія фінансавалі выданне пад часкраўдфандынгавай каманіі на „Талацэ”.  Яе выданню таксама спрыялі Польскі інстытут кнігі (Кракаў), Фонд культуры і адукацыі Орса Рамана (Нью-Ёрк), ПЭН Амерыка (Нью-Ёрк), фонд “Вяртанне” (Мінск),польская беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў незалежнай Беларусі Эльжбета Смулкова (Варшава) і шматлікія іншыя людзі і арганізацыі, якія словам і справай дапамагалі кнізе з’явіцца.

Пра аўтараў

Анна Бужыньска, загадчыца кафедры тэорыі літаратуры на факультэце паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Тэатра імя Юльюша Славацкага ў Кракаве. Займаецца найноўшымі плынямі ў літаратуразнаўстве, эстэтыцы і філасофіі (асабліва постмадэрнізмам і постсучаснай філасофіяй). Аўтарка некалькіх дзясяткаў навуковых прац, у т. л. кніг “Дэканструкцыя і інтэрпрэтацыя” “Анты-Тэорыя літаратуры”, а таксама раманаў “Фабулянт”, “Каханне і іншы клопат”, “Спальня”, чатырнаццаці п’ес і сцэнароў для кіно і радыё.

Міхал Павел Маркоўскі, ардынарны прафесар на факультэце паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта, загадчык кафедры міжнародных паланістычных даследаванняў, дырэктар SchoolforAdvancedStudies Ягелонскага ўніверсітэта, загадчык кафедры польскай мовы і літаратуры на факультэце вольных мастацтваў і навук Ілінойскага ўніверсітэта ў Чыкага, сурэдактар серыі “Гарызонты сучаснасці”, аўтар некалькі дзясяткаў кніг па філасофіі літаратуры.