Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН прагаласаваў за абноўленую рэзалюцыю (PDF) па правах чалавека ў Крыме. Рэзалюцыя прынятая (PDF) пры 71 голасе «за» і 25 «супраць», устрымаліся 77 краінаў.
16:35 15 лістапада 2017
954
Памер шрыфта
Фото: yandex.by

Галасаванне ў Генасамблеі па гэтай рэзалюцыі мае прайсці ў снежні.

Супраць прагаласавалі Беларусь, Расія, Арменія, Вінісуэла, Індыя, Іран, Казахстан, Кіргістан, Кітай, Куба, Сербія, Сірыя, Узбекістан і шэраг афрыканскіх краінаў.

Першая віцэ-спікер Вярхоўнай рады Украіны Ірына Герашчанка на Facebook гэтак пракаментавала галасаванне Беларусі:

«Нейтральныя краіны хаця б устрымаліся, Беларусі зноў не хапіла «нейтральнасці» для адрознай ад РФ пазіцыі. Але пры гэтым Мінск прэтэндуе на пэўныя міратворчыя лаўры, адзначаючы, што стварае нейтральную пляцоўку для перамоваў па Данбасе».

Украінскі палітык назвала галасаванне Беларусі «другім нажом у спіну Украіны».

«Пасля падобнага леташняга галасавання. Выкладаць сваю пазіцыю максімальна дыпламатычна, маўчаць не лічу магчымым», – заявіла Герашчанка.

Нагадаем, у мінулым снежні Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі па правах чалавека ў Крыме на Генасамблеі ААН, за месяц да таго – спрабавала заблакаваць прыняцце праекту рэзалюцыі Трэцяга камітэту Генасамблеі.

МЗС Беларусі запэўніваў, што пазіцыя Беларусі не змяняецца і застаецца нейтральнай.

Крынiца: Белсат
Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

6 снежня 2017

Майдан, Крым, Донбасс: Гаагский трибунал опубликовал результаты расследования

Прокурор Международного уголовного суда (МУС) Фату Бенсуда опубликовала свой ежегодный доклад по результатам предварительного расследования событий в Украине времен Майдана, аннексии Крыма и начала ро
18 лістапада 2017

Путин открыл в Ялте памятник российскому царю Александру III

Президент России Владимир Путин открыл памятник императору Александру III на территории парка Ливадийского дворца в Ялте, в аннексированном Россией Крыму.
14 лістапада 2017

Комитет Генассамблеи ООН принял антироссийскую резолюцию по Крыму

На заседании Третьего комитета Генеральной ассамблеи ООН, который занимается социальными, гуманитарными и культурными вопросами, 14 ноября страны-делегаты согласовали обновленный проект резолюции по п