Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Затрыманы сяржант З. (прозвішча не называем з меркаванняў бяспекі), які днём 3 кастрычніка знайшоў у Печах цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.
15:54 14 лістапада 2017
653
Памер шрыфта
© Фото: ГПК

Радавы быў знойдзены павешаным ў падвале будынка медроты. Прозвішча З. у ліку іншых затрыманых назваў прадстаўнік пракуратуры, які 11 лістапада сустракаўся ў Пінску з маці і блізкім сябрам Коржыча.

Паводле яго слоў, цяпер у межах расследавання смерці радавога заведзена 8 крымінальных спраў, «пад вартай знаходзіцца ў раёне 20 чалавек».

Раней дзве незалежныя крыніцы Еўрарадыё ва ўзброеных сілах у адказ на пытанне, хто знайшоў цела Коржыча, назвалі тое ж прозвішча. Абодва ваеннаслужачыя распавялі, што пасля таго, як радавы быў знойдзены ў пятлі, З. адправілі «у Навінкі». Адна з крыніц дадала, што пасля гэтага З. трапіў «на кічман», гэта значыць, яго ўзялі пад варту.

Іншая крыніца назвала З. «прыдуркаватым сяржантам» (у распараджэнні Еўрарадыё ёсьць аўдыёзапіс) і паведаміла, што ён прызнаўся ў забойстве Коржыча. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Аляксандр Коржыч праходзіў службу ў 3-й школе 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра ў Печах, а З. — у 307-й школе. Школы размешчаныя ў розных воінскіх частках і ў розных будынках, якія знаходзяцца прыблізна ў 5 хвілінах хады ад медроты, дзе знайшлі цела радавога. Выпадкова апынуцца ў падвале, у якім Коржыча знайшлі павешаным, даволі складана. Гэтае памяшканне не было зачыненае на замок, але не выкарыстоўвалася, таму туды доўгі час ніхто не заходзіў.

Паводле інфармацыі з некалькіх крыніц, якую Следчы камітэт не пацвердзіў, але і не абверг, да сярэдзіны кастрычніка па падазрэнні ў нестатутных адносінах былі затрыманыя пяцёра сяржантаў з 307-й школы. Бацька салдата тэрміновай службы, які служыць у гэтай школе, распавёў Еўрарадыё, што затрыманні працягнуліся ў канцы месяца.

З сяржантам, які знайшоў цела Аляксандра Коржыча, звязаная адна з версій, якую распрацоўвае незалежнае расследаванне таго, што адбылося. У першыя дні пасля таго, як справа атрымала розгалас, на сувязь з блізкімі радавога выйшла дзяўчына. Яна распавяла, што ў матэрыялах праверкі ўжо ёсць прозвішча меркаванага забойцы, устаноўленае па гарачых слядах. Гэта, маўляў, і ёсць той самы вайсковец, які «знайшоў» Сашу павешаным ў падвале медсанчасці.

«Яго турбавала, што прайшоў час, а Коржыча ніхто не шукае. Ён дапускаў, што ахвяра змагла вызваліцца з пятлі і ўжо дае паказанні. І тады сам пайшоў у падвал, нібыта за венікам (хоць вядома, што інвентар для прыборкі складзены ў іншым месцы), а на самай справе, каб пераканацца ва ўласнай бяспецы«, — сцвярджае дзяўчына.

Таксама яна распавяла, што гэты вайсковец вёў дзённік на англійскай мове, у якім апісаў падрабязнасці забойства Аляксандра Коржыча. Падобнымі сведчаннямі дзяліліся вайскоўцы з часткі, у якой служыў Коржыч. Аднак у цяперашні час сувязі з гэтай дзяўчынай няма, а яе старонка «Вконтакте» выдаленая, таму да яе версіі варта ставіцца скептычна.
Следчы камітэт: Магчыма, і іншыя трагічныя выпадкі ў войску дойдуць да суда

Як распавяла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармацыя, якую ведамства распаўсюджвала раней, да гэтага моманту застаецца актуальнай. Гэта значыць, што следства па-ранейшаму разглядае тры версіі здарэння ў часці №43064 ў Печах: суіцыд, давядзенне да самагубства і забойства.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

17 лістапада 2017

В Слуцке мужчина и женщина одновременно упали с 6-го этажа

Вечером 16 ноября мужчина и женщина были найдены с признаками падения у многоэтажки.
15 лістапада 2017

Могилевчанин обвиняется в истязании беременной женщины

Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета расследует уголовное дело в отношении 26-летнего жителя Могилева. Он обвиняется в совершении преступления, предусмотренного ч.2 ст.154 УК Беларуси
15 лістапада 2017

Генпракурор: У сувязі з гібеллю радавога Коржыча распачатыя 15 крымінальных спраў

У сувязі з гібеллю радавога Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб`яднаным навучальным цэнтры Узброеных сіл Беларусі Аляксандра Коржыча распачатыя "прыблізна 15 крымінальных спраў", прыкладна столькі ж фігурант