Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Актывісту Леаніду Кулакову за ўдзел у "Маршы абураных беларусаў 2.0" прызначылі буйны штраф.
19:02 14 лістапада 2017
48
Памер шрыфта
Фота: svaboda.org

Справу Кулакова ў судзе Першамайскага раёна сталіцы разглядала суддзя Святлана Чараповіч. Актывіст заявіў два хадайніцтвы — аб недаверы суддзі за яе «слабую юрыдычную падрыхтоўку» і аб меры пакарання. Кулакоў прасіў пакараць яго арыштам, паколькі ён з`яўляецца беспрацоўным і не мае сродкаў на аплату штрафаў. Але суддзя пасля кароткага перапынку вынесла пастанову — штраф 40 базавых велічынь (920 рублёў).

У каментарыі БелаПАН Кулакоў заявіў, што штраф — «гэта не пакаранне, а рэпрэсіі за іншадумства», бо на марш выйшлі людзі з пратэстам супраць дзейнага палітычнага рэжыму, які супярэчыць Канстытуцыі». На пытанне, ці будзе ён плаціць гэты штраф альбо падаваць заяву на перагляд справы, актывіст адказаў: «Пакуль не ведаю. Можа, і буду падаваць, але гэта не мае сэнсу».

Таксама за ўдзел у акцыі сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска разгледжана справа сустаршыні руху салідарнасці «Разам» Алены Талстой. Яна не змагла патрапіць на суд па паважлівай прычыне. Пакуль вынік пасяджэння невядомы. Талстая патлумачыла БелаПАН, што ў акцыі не удзельнічала і на плошчы з`явілася ўжо пасля яе завяршэння. Яна лічыць, што справа супраць яе «цалкам фальсіфікацыя».

Ініцыятарам «Маршу абураных беларусаў 2.0» выступіў Беларускі нацыянальны кангрэс. Мэтай акцыі было выказаць пратэст у сувязі з сацыяльна-эканамічнай палітыкай уладаў. У акцыі ўзялі ўдзел прыблізна 150 чалавек.

Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

11 лістапада 2017

Апеляцыйны камітэт БФФ вярнуў БАТЭ тры ачкі, але аштрафаваў на 46 тыс. рублёў

Апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футбола па выніках пасяджэнняў 9 і 10 лістапада адмяніў рашэнні дысцыплінарнага камітэта БФФ ад 12 кастрычніка аб прысуджэнні барысаўскаму БАТЭ тэхнічнага параж
3 лістапада 2017

Уладзімір Някляеў: “Мяне хочуць адправіць на той свет…”

Некаторыя вострыя пытанні “Народная Воля” задала самому Уладзіміру Някляеву – гэтымі днямі ён яшчэ на волі.
31 кастрычнiка 2017

Мінскія ўлады дазволілі акцыю на Дзяды

Мінскі гарадcкі і абласны выканаўчыя камітэты дазволілі правядзенне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсця і мітынга ў Курапатах. Акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага рэжыму прымеркаваная да