Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9—10 верасня 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама" запланаваны лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША, паведаміў прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый, аўтар ідэі Свен Арнэ Хансэн (Нарвегія) на прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы 14 лістапада.
19:59 14 лістапада 2017
37
Памер шрыфта
Свен Арнэ Хансэн. Фота: en.wikipedia.org

Паводле яго слоў, удзел у мерапрыемстве, якое будзе папярэднічаць чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Катары, прымуць па 72 спартсмены з Еўропы і Злучаных Штатаў плюс эстафетныя каманды. Як мінімум 10 чалавек будуць прадстаўляць краіну-арганізатара. У праграме: бег ўсіх відаў на дыстанцыю да 3.000 м, скачкі, кіданні і эстафеты.

Такія матчавыя сустрэчы не праводзіліся ўжо больш за 40 гадоў (у 1970-я гады сапернічалі атлеты СССР і ЗША).

Падпісанне кантракта на правядзенне матча чакаецца да красавіка 2018 года, паведаміў Хансэн. Асноўныя пытанні ўжо ўрэгуляваны. «Весці перамовы з амерыканцамі і складана, і проста адначасова. У гэтым выпадку яны выказалі вялікую зацікаўленасць», — сказаў Хансэн. Прэзідэнт асацыяцыі адзначыў, што беларускі бок адразу ж адрэагаваў на яго ініцыятыву, у адваротным выпадку разглядаліся б іншыя кандыдаты, напрыклад Лондан і Осла.

Плануецца, што ў 2020 годзе другая матчавая сустрэча пройдзе ў ЗША, а ў 2021-м — зноў у Еўропе. «Але спачатку нам трэба паглядзець, як усё пройдзе ў Мінску», — падкрэсліў Хансэн.

Як заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, гэта будзе «грандыёзная падзея ў сусветным маштабе».

Крынiца: БелаПАН
Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

17 лістапада 2017

Ці давядзецца Аксане Мяньковай вяртаць алімпійскі залаты медаль?

Чым займаецца беларуская кідальніца молата, якую год таму пазбавілі “золата” Алімпіяды-2008 за парушэнне антыдопінгавых правіл?
17 лістапада 2017

Свен Арне Хансен: «Ничего бы не было, если бы не поддержка моего очень хорошего друга Саши»

Впервые в истории Минск примет легкоатлетический матч между сборными США и Европы.

Футболисты БАТЭ сыграли вничью с «Црвеной Звездой» 0:0 в 5-м туре Лиги Европы

Футболисты борисовского БАТЭ сыграли вничью 0:0 с белградской "Црвеной Звездой" в домашнем матче 5-го тура группового этапа Лиги Европы.