Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

23 лістапада адбудзецца 3-і з’езд грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Ёсць інфармацыя, што на ім плануецца стварыць ініцыятыўную групу па ператварэнні арганізацыі ў партыю. Ці здарыцца гэта, і як пераўтварэнне паўплывае на баланс сіл на палітычным полі – пра гэта “Народная Воля” паразмаўляла з палітычным аглядальнікам Арцёмам Шрайбманам.
17:14 13 лістапада 2017
740
Памер шрыфта
Фота з Фэйсбука суразмоўцы

Ці можа адбыцца трансфармацыя грамадскай арганізацыі “Белая Русь” у партыю ў гэтым годзе?

– Дакладна сказаць цяжка. Раней гэта пытанне захрасала на ўзроўні Лукашэнкі. Можна спрачацца наконт эканамічнай яго сістэмы, але палітычная працуе. А значыць, у чым сур’ёзны сэнс эксперыментаваць? Таму прэзідэнт можа ставіцца да гэтай ідэі з падазрэннем. Ён добра памятае, да чаго ў выніку прывяла наяўнасць кіруючай палітычнай партыі ў СССР. Але ў дадзенай ідэі маюцца прыхільнікі сярод самой сістэмы, для якой «Белая Русь» выступае як ліфт наверх.

Калі гэтае рашэнне будзе рэалізавана, пра што яно будзе сведчыць?

– Пераход да стварэння партыі ўлады – гэта ў тым ліку шлях да легітымізацыі праз яе будучага пераемніка Лукашэнкі. Адсюль, ускосна, можна зрабіць выснову, што прэзідэнт задумваецца пра будучую перадачу ўлады. Але гэта пытанне не года ці пяці гадоў. Гэта гарызонт дзесяцігадовы, што было б самым лагічным і еўрапейскім спосабам перадачы ўлады ў аўтарытарнай краіне.

У галаве ў Аляксандра Лукашэнкі, бачна, гэтая ідэя перайсці да змяшанай сістэмы паспела напрыканцы мінулага года. Але ўпэўненасць пахіснулі вясновыя падзеі, калі на вуліцы выйшлі ніжэйшыя па даходах колы насельніцтва, якія традыцыйна адносіліся да прыхільнікаў улады. Ці зажыла гэтая псіхалагічная рана, мы пабачым напрыканцы лістапада – на трэцім з’ездзе “Белай Русі”. Стварэнне партыі на яе падставе можа стаць першым крокам пераходу да змяшанай сістэмы камплектавання парламента.

Але для пераходу да змяшанага камплектавання парламента неабходна будзе правесці рэферэндум?

– Неабавязкова. Гэта можна правесці праз парламент, сярод дэпутатаў якога  ёсць прыхільнікі такіх зменаў, якія разлічваюць на большую дынамічнасць у палітыцы. Але, каб надаць легітымнасць, могуць выкарыстаць рэферэндум. Рана ці позна мы да гэтага прыйдзем пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі, калі не здарыцца якіх-небудзь форс-мажораў. Гэта адзін з самых гладкіх спосабаў падрыхтоўкі сістэмы да пераемніка.

Як да гэтага кроку могуць аднесціся самі беларускія палітычныя партыі?

– Камуністы ўспрымуць станоўча, ліберал-дэмакраты – яны даўно пра гэта просяць. Як і мяккая частка апазіцыі, кшталту “Гавары праўду”. Незадаволены будуць толькі апазіцыйныя партыі, таму што яны будуць асцерагацца, што гэты крок улада паспрабуе выдаць за рэальную дэмакратызацыю.

Якія партыі могуць прайсці ў новы парламент, сфарміраваны па партыйным прынцыпе?

– Безумоўна, камуністы. Безумоўна ЛДПБ. Гэтыя дзве партыі сістэмы ўлады патрэбны ёй для фіктыўнай шматпартыйнасці. Яны могуць дазволіць сабе нават крытыку з папулісцкім адценнем па непалітычных пытаннях. Ускосна ад гэтага могуць выйграць нават апазіцыйныя партыі. Яскравы таму прыклад – Ганна Канапацкая. АГП цалкам можа захаваць свой мандат. Дзякуючы “паўтары апазіцыянерам” было выйграна столькі ачкоў у вачах Захаду. А што будзе, калі ў парламент пройдуць тры дэпутаты ад апазіцыі? Які рывок для Захаду!

Гэта значыць, на Захадзе такія змены будуць успрынятыя станоўча?

– Калі ёсць запыт на прагрэс, тады нават самыя неістотныя змены ўспрымаюцца як істотныя. Заходнім дыпламатам таксама неабходна дэманстраваць сваю дзейнасць. Да таго ж, ніхто ў Еўропе не хоча ў нас хуткіх зменаў, як ва Украіне. Павелічэнне долі апазіцыі ў парламенце Еўропа актыўна падтрымае, нават з разуменнем таго, што рэальнага прагрэсу няма.

Дык можа ўсё гэта робіцца для знешняга “спажыўца”?

– Гэта, канешне, было б выкарыстана як дэманстрацыя на Еўропу, але прычыны ўнутраныя: маюцца сілы ўнутры сістэмы, якія разумеюць неабходнасць сістэмы станавіцца больш гнуткай.

Як да змяшанага парламента можа аднесціся Расія?

– Канешне, звернуць увагу і прымуць да ведама, што Лукашэнка задумваецца пра будучыню. Расія тады пачне пралічваць, якія з беларускіх партый у гэтым плане выступаюць як прарасійскія. Але ніякіх рашучых крокаў толькі з-за змены выбарчай сістэмы Расія не рабіла бы, як паказваюць прыклады іншых постсавецкіх дзяржаў.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

10 лістапада 2017

Зачем Беларуси нужны партии

На прошлой неделе директор Института социологии НАН Беларуси Игорь Котляров сообщил о новом тренде общественных настроений: «Заметно чувствуется, что людям в принципе партии нужны. В ходе последних со
11 кастрычнiка 2017

«Белая Русь» собирается стать партией

Республиканское общественное объединение «Белая Русь» планирует преобразоваться в политическую партию.
23 лютага 2010

В белорусских вузах запретят деятельность партий и религиозных организаций

Председатель комиссии по образованию, культуре, науке и научно-техническому прогрессу нижней палаты парламента Владимир Зданович, выступая 23 февраля на расширенном заседании комиссии, заявил, что про