Лукашэнка: мы не дзелім Расію і Беларусь па граніцах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае

8

Спадзяюся, мы будзем і далей развіваць нашы адносіны менавіта ў тым ключы, што мы людзі не чужыя, у нас адзіная Айчына. Мы не дзелім Расію і Беларусь па граніцах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае – назвалі яго Саюзнай дзяржавай“, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на асобныя пытанні, з якімі сутыкаецца як Беларусь, так і Калінінградская вобласць, а ў яе асобе Расія. “Тое, што адбываецца на граніцах з Беларуссю, – гэта люстраны адбітак граніцы з Калінінградам. Мы сутыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй НАТА. Ды і ў эканоміцы, ведаеце, у гандлі кожны клапоціцца там аб сваіх інтарэсах. Не скажу, што яны нас ужо вельмі любяць – і вас, і нас, Расію і Беларусь. Таму, як бы тут не абмяркоўвалі гэтыя пытанні, не рабілі нас празаходнімі і гэтак далей, мы цудоўна разумеем, што гэта рыторыка. А канкрэтныя факты сведчаць аб тым, што нам няма на каго разлічваць, нам, беларусам і расіянам, трэба бачыць свой інтарэс, інтарэс сваіх народаў“, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, перадае БЕЛТА.

Вы заўсёды можаце разлічваць на Беларусь. У цяжкую хвіліну мы заўсёды падставім плячо, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Вы павінны ведаць, што ў любую хвіліну можаце знайсці падтрымку ў сваіх родных людзей тут, у Беларусі. Я хачу, каб вы так і разумелі ідэалогію нашых адносін“.

Як адзначыў прэзідэнт, Беларусь і Калінінградскую вобласць звязваюць цесныя адносіны яшчэ з савецкіх часоў. “Так склалася, што Беларусь заўсёды адказвала ў савецкія часы за Калінінградскую вобласць. Мы вельмі блізкія, нашых людзей вельмі шмат там працавала – засталіся, жывуць, – канстатаваў ён. – У сярэдзіне 1990-х я сказаў, што Калінінградскую вобласць мы ў крыўду не дадзім, беларусы заўсёды адказвалі за яе і будуць адказваць“.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!