
Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на адкрыцці VII Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва, які праходзіць у рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, перадае БЕЛТА.
“Роля прадпрымальніцтва ў нацыянальнай эканоміцы, стварэнні новых рабочых месц і ўстойлівым сацыяльным развіцці высокая. Гэты сегмент эканомікі здольны хутка рэагаваць на зменлівыя ўмовы рынку, генерыраваць і за кароткі тэрмін увасабляць інавацыйныя ідэі ў рэальныя праекты, займаць новыя нішы на рынках тавараў і паслуг, пашыраць сваю прысутнасць на знешніх рынках“, – сказаў Андрэй Кабякоў.
Паводле яго слоў, урад вельмі зацікаўлены ў развіцці малога і сярэдняга бізнесу. “У гэтым сектары працуе трэць усіх занятых у эканоміцы. Гэта ўжо нямала. Але патэнцыял для далейшага развіцця і росту вялікі, і мы маем намер яго выкарыстоўваць“, – адзначыў Андрэй Кабякоў.