Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні наведае краіну 22—26 лістапада, паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Андрэй Навумовіч.  
16:22 13 лістапада 2017
53
Памер шрыфта

Запрашэнне зрабіць візіт было перададзенае Рыгоні ў кастрычніку, калі беларуская дэлегацыя знаходзілася ў Страсбургу для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.

Паводле слоў Навумовіча, перадае БелаПАН, асноўная мэта візіту — абмеркаванне пытання смяротнага пакарання.

У яго адбудзецца шэраг сустрэч, у тым ліку з дэпутатамі Мінскага абласнога савета дэпутатаў, дэпутатамі базавага ўзроўню Валожынскага раёна, з парламенцкай рабочай групай па праблематыцы смяротнай кары, — сказаў Навумовіч. — Плануецца таксама выступленне Рыгоні перад студэнтамі Мінскага педагагічнага ўніверсітэта”.

Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне можа стаць першым крокам на шляху ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы. У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, але ў 1997-м быў пазбаўлены яго пасля рэферэндуму, які захаваў смяротнае пакаранне.

За апошнія 20 гадоў у Беларусі было пакарана больш за 400 чалавек, толькі адзін з асуджаных да смяротнага пакарання быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

Тэмы:, , , , ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра

Потеряет ли Беларусь статус миротворца?

О последствиях последних скандалов, связанных с Украиной, философ и политолог Владимир Мацкевич.
23 лістапада 2017

В Беларуси до 2020 года не будут повышать и вводить новые налоги

Декретом № 7 «О развитии предпринимательства», который подписан сегодня президентом, установлен запрет на повышение налоговых ставок, а также на введение новых налогов, сборов (пошлин) до 2020 года.