У Мінску прайшло шэсце ў памяць аб ахвярах рэпрэсій у Лошыцкім яры

74

Зварот Пазьняка зачытаў яго намеснік Сяргей Папкоў. У ім палітык адзначыў, што, паводле агульных ацэнак, у 1937 годзе НКУС расстраляла у Лошыцкім яры не менш за 10 тысяч чалавек. Паводле слоў Пазьняка, акрамя Курапатаў і Лошыцы, людзей расстрэльвалі таксама “ў лесе Ваньковіча, дзе цяпер парк Чалюскінцаў, каля Баравой, скідвалі трупы ў балота каля Кунцаўшчыны, Трасцянца і ў іншых месцах”. Пазьняк спасылаўся на сучаснага даследчыка тэрору ў СССР Цімаці Снайдэра.

Лідар КХП-БНФ адзначыў, што даведаўся пра падзеі ў Лошыцы ў 1988 годзе, але ён адклаў даследаванні з-за таго, што быў заняты Курапатамі. Праз год Пазьняк, паводле яго слоў, выявіў, што Лошыцкі яр засыпалі, а пазней на ім з`явіўся гаражны комплекс. На яго думку, такім чынам савецкія спецслужбы паспрабавалі схаваць сляды мінулых злачынстваў. Праводзіць даследаванні на гэтым месцы аказалася немагчымым.

На мітынгу таксама выступілі намеснікі старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, Сяргей Папкоў і адказны сакратар партыі Алесь Чахольскі.

Поделиться ссылкой: