19-гадовая Сабаленка, якая займае 76-е месца ў рэйтынгу WTA, у трох сэтах адолела дасведчаную саперніцу, 13-ю ракетку свету, якая мае тытул на US Open — 6:3, 3:6, 6:4.

Дзякуючы гэтай перамозе лік у матчы Беларусь — ЗША стаў 1:1. Першы паядынак правялі Аляксандра Сасновіч і Кока Вандэвеге — 4:6, 4:6.

Заўтра, 12 лістапада пройдуць яшчэ два адзіночныя паядынкі: Сабаленка Вандэвеге і СасновічСтывенс. Скончыцца матч парнай гульнёй у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць супернічаць з амерыканкамі Элісан Рыске і Шелбі Роджэрс.