Апеляцыйны камітэт БФФ вярнуў БАТЭ тры ачкі, але аштрафаваў на 46 тыс. рублёў

19

Адначасова БАТЭ аштрафаваны на 2.000 базавых велічынь (46 тыс рублёў): апеляцыйны камітэт палічыў віну клуба даказанай, паведаміла прэс-служба БФФ.

7 жніўня Верамко быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў і аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за пагрозу фізічнай расправы ў адрас арбітра Віталя Севасцьяніка, які судзіў напярэдадні матч 17-га тура “Мінск” — БАТЭ (1:0). У 23-м туры галкіпер мог быць ужо заяўлены за каманду пры ўмове выплаты штрафу. У федэрацыі футбола заявілі, што плацеж прыйшоў толькі 27 верасня. У Барысаве сцвярджалі, што штраф быў аплочаны 22 верасня.

Становішча каманд пасля 28 тураў цяпер наступнае: “Шахцёр” — 65 ачкоў (розніца мячоў 50-17), БАТЭ — 64 (55-15), “Дынама” Мн — 62 (41-14), “Дынама” Бр — 47 ( 45-25), “Нёман” — 46 (38-28), “Тарпеда-БелАЗ” — 45 (39-26), “Слуцк” — 43 (28-31), “Віцебск” — 40 (31-32) , “Гарадзея” — 36 (33-31), “Гомель” — 32 (22-24), “Днепр” — 25 (27-47), “Мінск” — 23 (18-35), “Крумкачы” — 22 (24-45), “Іслач” — 21 (24-45), “Славія” — 20 (25-46), “Нафтан” — 10 (15-54).

Варта адзначыць, што на сайце БАТЭ турнірная табліца друкавалася без уліку вердыкту дысцыплінарнага камітэта.

У чэмпіянаце засталося правесці два туры:

18 лістапада (пачатак усіх матчаў у 14.00): “Шахцёр” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Дынама” Мн — “Крумкачы”, БАТЭ — “Нёман”, “Іслач” — “Днепр”, “Славія” — “Нафтан” , “Мінск” — “Гомель”, “Дынама” Бр — “Гарадзея”, “Слуцк” — “Віцебск”.

26 лістапада (14.00): “Нёман” — “Шахцёр”, “Віцебск” — “Дынама” Мн, “Гарадзея” — БАТЭ, “Крумкачы” — “Мінск”, “Нафтан” — “Іслач”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Славія”, “Гомель” — “Дынама” Бр, “Днепр” — “Слуцк”.

Прэс-аташэ БАТЭ Сяргей Дашкевіч заявіў БелаПАН, што клуб не каментуе рашэнне апеляцыйнага камітэта федэрацыі.

Поделиться ссылкой: