Журы кінафестывалю «Лістапад» выказала салідарнасць са зняволеным у Расіі ўкраінскім рэжысёрам

13

11 мая 2014 года Алег Сянцоў выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расіі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву.

Сянцова і Кольчанку вінавацілі ў тым, што яны быццам бы арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Расійская грамада Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» ў Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджала, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну.

25 жніўня 2015 году Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму. Дзеячы культуры ва ўсім свеце не раз выказвалі сваю салідарнасць з асуджанымі ў Расіі ўкраінцамі.

Поделиться ссылкой: