Міжнароднае гуманітарнае права могуць пачаць вывучаць у беларускіх школах

7

“Мы падвялі пэўныя вынікі і намецілі планы на будучае ў вывучэнні міжнароднага гуманітарнага права не толькі ў ВНУ, але і ў школах”, – сказаў Уладзімір Макей.

Добрым прыкладам супрацоўніцтва ў гэтай сферы ён назваў праводзімы сёння ў Мінску рэгіянальны семінар Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права. “Правядзенне такіх семінараў стала ўжо для нас добрай традыцыяй. Гэта вельмі важна і патрэбна”, – лічыць міністр.

Уладзімір Макей дадаў, што Петэр Маўрэр у час візіту таксама прачытае лекцыю па гуманітарных выкліках сучаснасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. “З улікам яго велізарнага вопыту гэта будзе вельмі важна, карысна і патрэбна для нашых студэнтаў і выкладчыкаў”, – адзначыў дыпламат.

Поделиться ссылкой: