Вікторыя Азаранка не зможа згуляць у Мінску ў фінале FedCup, але сэрцам будзе з камандай

17

Вікторыя вельмі шкадуе, што не можа пакінуць Каліфорнію ў гэтыя дні і згуляць у такім важным матчы. Тым не менш, падкрэслівае былая першая ракетка планеты, яе сэрца заўсёды разам з камандай і краінай, паведамляе БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка таксама адзначае, што бягучы год быў для яе вельмі цяжкім. Але ў 2018 годзе яна разлічвае вярнуцца на корт з новымі сіламі і парадаваць балельшчыкаў, якія пастаянна падтрымліваюць яе ў нялёгкі час. “Я вярнуся значна мацнейшай і лепшай, чым калі-небудзь!” – абяцае Вікторыя Азаранка.

Фінальны матч Кубка Федэрацыі Беларусь – ЗША пройдзе 11-12 лістапада на корце мінскай “Чыжоўка-Арэны”. У складзе беларускай зборнай пад кіраўніцтвам капітана Эдуарда Дуброва згуляюць Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава.

Поделиться ссылкой: