7 лістапада прыблізна ў 23.30 на 25-м км аўтадарогі Н134 Жабінка — Матыкалы вадзіцель «Аўдзі А6» наехаў на 36-гадовага мужчыну, які ішоў ў спадарожным кірунку па абочыне. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы. Устаноўлена, што ён быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі, паведамляе БелаПАН.

32-гадовага аўтамабіліста, які паехаў з месца аварыі, знайшлі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. У момант затрымання кіроўца «Аўдзі» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення — 1,7 праміле.

Кіроўца і пешаход, якога ён збіў, — аднавяскоўцы.