У Мінску пройдзе тыдзень студэнта-2017

149

У гэты дзень у 1939 годзе тысячы студэнтаў Прагі і іншых буйных гарадоў Чэхаславакіі былі арыштаваныя і зняволеныя ў канцлагерах, а дзясяткі былі забітыя за ўдзел у кастрычніцкіх дэманстрацыях супраць нацыскай акупацыі.

Праз два гады пасля трагічных падзеяў 17 лістапада 1941 года ў Лондане прайшла міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнтаў.

У гэтым годзе студэнтаў чакае шэраг адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў:

11.11, 13:00-18:00 у Галерэі TUT.BY пройдзе “Жывая Бібліятэка” — магчымасць паразмаўляць з незвычайнымі людзьмі і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства.

12.11, 16:30 Komnata 3/0/2 — лекцыя “Гісторыя студэнцкага руху”. Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў распавядзе пра студэнцтва ад Чэхіі-1939 да сённяшняй Беларусі, узгадае самыя значныя студэнцкія рэвалюцыі і абмяркуе, што адбываецца з сучасным студэнцтвам Беларусі.

13.11, 18:00 Komnata 3/0/2квіз “Студэнты і свабода” ад Students For Liberty Беларусь. Магчымасць пашырыць свае веды, атрымаць падарункі.

15.11, 16:30 Komnata 3/0/2 трэнінг па правах студэнцтва. Эксперт раскажа пра парушэнні правоў, дакументы, якія рэгламентуюць парадак навучання, і спосабы абараніць сабе ад супрацьпраўных дзеянняў.

16.11, 19:30 ГРАФФИТИ бар & клуб правядзе святочны канцэрт з Лявонам Вольскім і Сяргеем Башлыкевічам. Уваход па студэнцкіх білетах.

18.11, 18:30 Komnata 3/0/2 — лекцыя “#студэнтысупраць – як гэта было?” Эксперт Задзіночання Беларускіх Студэнтаў распавядзе, як атрымалася за кароткі час прыцягнуць масавую ўвагу да праблемы канкрэтнага ўнівера і зрабіць яе бачнай на ўсю краіну.
17.11, 23.00 Чайное состояние  кінаноч. Уваход 5 р (можна будзе абмяняць на гарбату).

19.11, 12:00 “Рэгіянальны рэсурсны цэнтр” (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12) — семінар па правах студэнтаў са Студэнцкай Радай: гісторыя і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека і правы студэнтаў; рэальныя метады змянення асяроддзя вакол сябе.

На ўсе лекцыі патрэбная рэгістрацыя.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылках:

  • Сайт: studentsweek.info
  • Сацыяльныя Сеткі: https://vk.com/studentsweekby

Афіша мерапрыемства:

У Мінску пройдзе тыдзень студэнта-2017

Поделиться ссылкой: