
Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка лідару рэвалюцыі Уладзіміру Леніну перад Домам урада. Яго імем раней называлася плошча Незалежнасці.
Відэа Сяргея Сацюка
Удзельнікі трымалі каля 100 сцягоў Камуністычнай партыі Беларусі, савецкіх і цяперашніх дзяржаўных. У мерапрыемстве ўдзельнічала рота ганаровай варты. Па гучнагаварыцелі было прайграна некалькі маршаў і дзяржаўны гімн краіны.
Пасля акцыі другі сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў заявіў журналістам, што 7 лістапада з’яўляецца адным з найвялікшых святаў у гісторыі Беларусі. Паводле яго слоў, менавіта дзякуючы падзеям стогадовай даўнасці “беларускі народ стаў будаваць сваю дзяржаўнасць”.
Атаманаў адзначыў, што ў камуністаў “добрае стаўленне да цяперашняй улады”. “Мы выказваем сваю пазіцыю спакойна, нас улады чуюць”, — сказаў прадстаўнік КПБ.
Фота Сяргея Балая