Як расказаў БелаПАН Чарнавус, на акцыю ён прыйшоў з плакатам «Прэзідэнт, растлумач, чаму пасля кожнай надбаўкі да пенсіі народ галее?»

«Працоўныя пенсіі з 1 лістапада павышаныя ў сярэднім на 5%. У параўнанні з тым, наколькі ўсё ўжо падаражэла, гэта слёзы. А кошты на тавары і паслугі працягваюць расці. І простым пенсіянерам стане жыць яшчэ цяжэй, — дадаў Чарнавус. — Жыхары горада, якія падыходзілі да мяне, а гэта не толькі пенсіянеры, казалі, што яны ледзь зводзяць канцы з канцамі».

Пікетаванне Чарнавус правёў з 12.00 да 15.00 у цэнтры горада ў маладым парку. Заяўку на яго не падаваў, лічачы, што мясцовая ўлада такі пікет забароніць.