
Шэсце была заяўлена Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ, і дазволена Мінгарвыканкамам. Шэсце пачалося апоўдні ад Парку Чалюскінцаў і прайшло да Курапат, дзе адбыўся мітынг. Выступілі актывісты КХП БНФ, быў зачытаны зварот Зянона Пазняка. У шэсці ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек.
Фота: Радзівон Антановіч