Пакаранне было прызначана актывістцы 4 лістапада судом Ленінскага раёна Брэста, які прызнаў яе вінаватай на падставе ч. 3 арт. 23.34 КоАП. Матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Папковой былі накіраваныя з Мінска.

«Сёння ў суд Папкову даставілі з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС, дзе яна з 2 лістапада адбывае сем сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017″, якая адбылася ў Мінску 8 верасня. Гэты прысуд быў вынесены Папковой 2 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Мінска», — распавеў агенцтву праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Мінулай вясной Наталля Папкова ўдзельнічала ў некалькіх акцыях супраць дэкрэта «аб дармаедах», і яе неаднаразова затрымлівала міліцыя. Пасля суды выносілі ў дачыненні да актывісткі пастановы аб адміністрацыйным арышце. Акрамя таго, у сакавіку яе змясцілі на некалькі дзён у псіханеўралагічны дыспансер, каб, на думку Папковой, перашкодзіць ўдзелу ў наступных аналагічных акцыях. 4 красавіка Папкова была аштрафаваная на 460 рублёў за абразу супрацоўніка ІЧУ, а 19 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста асудзіў актывістку на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы яе вінаватай у непадпарадкаванні патрабаванню службовай асобы (арт. 23.4 КоАП).