Дакладнае пахаванне Цішкі Гартнага доўга не было вядома: толькі ў канцы 80-ых арганізацыя “Мартыралог Беларусі” (на чале магілёўскай філіі быў Валянцін Ермаловіч) адшукала верагоднае месца пахавання, дзе зараз усталяваны памятны крыж з яго датамі жыцця. Таксама невядома дакладна, як загінуў пісьменнік: паводле афіцыйнай версіі – захварэў на гангрэну лёгках, неафіцыйная – самагубства ці забойства спінкай ложка ў псіхіятрычнай лячэбніцы.

4 лістапада - 130 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага

Цішка Гартны (сапраўднае імя Зміцер Жылуновіч) актыўна падтрымліваў камуністычны рух Беларусі, ён жа ўзначаліў першы часовы ўрад БССР ў 1919-ым годзе. У пачатку 1920-ых Цішка Гартны рэдагаваў газету “Савецкая Беларусь” і часопіс “Полымя”; узначальваў выдавецтва “Адраджэнне”, якое пасля стала Дзяржвыдавецтвам БССР – буйнейшым цэнтрам выдавецкай дзейнасці. Шмат пісаў паэзіі і прозы, асабліва рабоча-сялянскай лірыкі, займаўся літаратурнай крытыкай; пачынаў перакладаць на беларускую мову “Мёртвыя душы” Мікалая Гогаля. У 1928-ым годзе стаў акадэмікам БелАН.

У 1931-ым годзе Цішка Гартны быў выключаны з камуністычнай партыі за сувязь з “контррэвалюцыйнымі фашыстамі”, пасля чаго ўжо не займаў значных пасад.

У 1934-1936 гадах працаваў у Інстытуце Гісторыі АН. У 1936-ым годзе быў арыштаваны, падвергнуты катаванням у турме, з-за чаго патрапіў у Магілёўскую псіхіятрычную лякарню. Там яго жыццё абарвалася 11 красавіка, ва ўзросце 50 гадоў.

У 1955-ым годзе Зміцер Жылуновіч быў рэабілітаваны за недаказанасцю складу злачынства; цалкам палітычна рэабілітаваны ў 1987-ым годзе.

4 лістапада - 130 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага

4 лістапада - 130 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага

4 лістапада - 130 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага
З фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, крыніца slideshare.net