Апошнія 10 гадоў улады то ўвогуле не дазвалялі выступы апальнага музыкі, то адмянялі іх пад надуманымі падставамі, накшталт прарыва каналізацыі. А калі Тодару і дазвалялі выйсці на сцэну — дык толькі на невялікую: то ў якой-небудзь аграсядзібе, то ў Доме культуры глухіх на ўскрайку сталіцы.

Але 2 лістапада Вайцюшкевіч, нарэшце, даў у Мінску канцэрт на вялікай сцэне, на які змаглі прыйсці ўсе-ўсе-ўсе. Музыка выступіў у КЗ “Мінск” — прычым, каб зала ўмясціла ўсіх ахвочых, давялося ўпершыню за доўгі час прадаваць квіткі на балкон.

Зміцер Вайцюшкевіч "вярнуўся" ў Мінск з вялікім канцэртам (фота)