Сёння жонка палітыка Марына Адамовіч атрымала пастанову суду Маскоўскага раёну Мінску ад 26 кастрычніка. Суддзя Тацяна Матыль пакарала яго новым арыштам на 10 сутак нібыта за «пікет» з нагоды ягонага ўласнага вызвалення 7 кастрычніка з турмы на Акрэсціна, калі яго прыйшлі сустракаць сябры і журналісты.

Марына Адамовіч называе гэтае судовае рашэнне незаконным, як і тое, што ўлады не адразу выконваюць судовыя пастановы, не арыштоўваюць пасля вынясення выраку, а чакаюць больш зручнага моманту. 5 лістапада ўвечары Марына Адамовіч збіраецца сустракаць Міколу Статкевіча ля брамы турмы на Акрэсціна, хоць не выключае, што яго могуць пакінуць у вязніцы на наступны тэрмін.

Міколу Статкевіча яшчэ маюць судзіць за акцыю «Марш абураных беларусаў-2», які прайшоў у Мінску 21 кастрычніка. Лічба дня. За год Статкевіча арыштоўвалі пяць разоў, на 33 сутак.