
Паводле яго слоў, маршрутам прадугледжана пасадка пасажыраў у Баранавічах і Брэсце, а квіткі ўжо ёсць у продажы.
У Мінску аўтобус будзе адпраўляцца з аўтавакзала Цэнтральны па чацвяргах, пятніцах, суботах. Адпраўленне з Букавеля па суботах, нядзелях і панядзелках.
Куцэнка адзначыў, паведамляе БелаПАН, што “гэты кірунак з’яўляецца запатрабаваным і чаканым сярод пасажыраў, расце як папулярнасць украінскага гарналыжнага курорта, так і лік самастойных турыстаў не толькі з Мінска, але і з рэгіёнаў Беларусі“.
Прадугледжаны бясплатны правоз лыжнага рыштунку. Аўтобусы абсталяваныя эрганамічнымі крэсламі, ёсць туалет, кавамашына з бясплатнымі гарачымі напоямі, сістэма клімат-кантролю, бесправадной інтэрнэт, а таксама даступныя разеткі 220 В для зарадкі мабільных прылад.
Куцэнка асабліва адзначыў, што праходжанне дзяржаўных межаў на рэгулярным міжнародным рэйсе адбываецца згодна з зацверджаным раскладам руху.
Міжнародныя рэгулярныя пасажырскія перавозкі, сказаў ён, мяркуюць наяўнасць у перавозчыка ліцэнзіі, а таксама адпаведнага дазволу кампетэнтных органаў краін, па тэрыторыі якіх праходзяць маршруты.
Аператар міжнародных аўтобусных перавозак Ecolines больш за 20 гадоў працуе на маршрутах, якія звязваюць каля 200 гарадоў больш чым у 20 краінах.
Букавель — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Размешчаны ля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка курорта — гара Довга (1.372 м). Сезон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны — канца красавіка. У 2012 годзе Букавель быў прызнаны найбольш хутка развіваным гарналыжным курортамі у свеце.