Долар ЗША дасягнуў максімальнага значэння за апошнія 15 месяцаў

12

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0041 рубля (0,18%) і склаў 2,3068 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0032 рубля (0,16%) да 1,9806 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0123 рубля (0,36%) і склаў 3,3909 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Расійскі рубель працягвае ігнараваць спрыяльную кан`юнктуру на рынку нафты, паказваючы аслабленне да асноўных валют, нягледзячы на рост нафтавых цэн — да 61 долара за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі “заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 34,27 капейкі, склаўшы 58,4296 рубля.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!