— Мы маем права распаўсюджваць інфармацыю пра шэсце, бо маем афіцыйны дазвол на акцыю, — распавёў “Народнай Волі” адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі. — Няма нічога дрэннага ў тым, што мы запрашаем людзей ушанаваць памяць продкаў.

Але міліцыянты з прозвішчамі Кірічэнка і Данілюк затрымалі сябру нашай партыі Алу Гуцаву, якая раздавала запрашэнні на акцыю. Спадарыня Ала паказала ім дазвол на акцыю, але на яе ўсё роўна склалі пратакол за парушэнне парадка арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў.

Яна пераконвала іх, што ўсё законна, што маецца дазвол, але яны і слухаць нічога не хацелі. У Алы Гуцавай забралі ўлёткі – каля тысячы адзінак. І пры гэтым не далі на рукі копіі пратакола і акт вымання гэтых улётак. Проста забралі і усё на гэтым!

Фактычна нам нанесеныя не толькі маральныя, але і матэрыяльныя страты.

Мы будзем зараз звяртацца ў пракуратуру і настойваць на тым, каб яны далі прававую ацэнку дзейнасці міліцыянтаў.

Гэта ўсё вынік так званай “жэстачайшай лібералізацыі”, як нядаўна сказаў адзін міністр…