Георгій Паплаўскі застанецца ў гісторыі мастацтваў Беларусі як выдатны графік, майстар афорта, літаграфіі, акварэлі. Ён сябраваў з лепшымі людзьмі Беларусі – пісьменнікамі Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам, Іванам Шамякіным, Янкам Брылём, Аркадзем Куляшовым. Афармляў іх кнігі, нават на з’езды да пісьменнікаў хадзіў. Георгій Георгіевіч быў чалавекам яркага грамадскага тэмпераменту, любіў выказацца па прынцыповых пазіцыях, часта дэклараваў: «Маё сэрца належыць Браслаўшчыне. Але мне патрэбны свет, космас!». Яго таварышы не заўсёды разумелі гэтую пазіцыю. А ён, зачараваны вандроўнік, імкнуўся з хаты за гарызонт. У яго былі канфлікты з уладай, няпростыя жыццёвыя сітуацыі. Але, як казаў аднойчы сам Георгій Георгіевіч у інтэрв’ю «Народнай Волі»: «Лёс не ставіў мяне перад выбарам або-або. Па вялікім рахунку я сябе не ламаў, не крышыў ва ўгоду чыімсьці поглядам або творчым эксперыментам».

Георгій Георгіевіч — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат прэміі Джавахарлала Неру і многіх іншых прэмій і ўзнагарод, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, народны мастак. Яго працы знаходзяцца ў мастацкіх музеях як Беларусі і па ўсім свеце.

У Мінску развіталіся з народным мастаком Георгіем Паплаўскім

  Некалькі яго ілюстрацый да выданняў

У Мінску развіталіся з народным мастаком Георгіем Паплаўскім

У Мінску развіталіся з народным мастаком Георгіем Паплаўскім

У Мінску развіталіся з народным мастаком Георгіем Паплаўскім