Дакладней, адзін помнік Касцюшку ёсць  – у Мінску на тэрыторыі амерыканскай амбасады за высокім плотам, таму гэта не лічыцца.

Працягваецца збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі
Помнік Касцюшку на тэрыторыі амбасады ЗША ў Мінску

Яшчэ адзін бюст Тадэвуша Касцюшкі знаходзіцца ў вёсцы Малыя Сяхновічы. Гісторыя гэтага бюста цікавая: у першую сусветную вайну ён быў усталяваны ў Кобрыне, на пастаменце ў гонар перамогі ў вайне 1812-га года. У 1951-ым годзе бюст быў дэмантаваны і да 1980-ых гадоў ляжаў у запасніках Кобрынскага музея імя Суворава – таго самага, які задушыў паўстанне 1794-га года. А пазней перанесены ў Малыя Сяхновічы, дзе калісьці была сямейная сядзіба Касцюшак.

Працягваецца збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі
Бюст Касцюшкі ў Малых Сяхновічах

На сённяшні дзень помнікаў Касцюшку багата па ўсім свеце, асабліва ў Польшчы і ў ЗША. Самы першы помнік Тадэвушу Касцюшку з’явіўся яшчэ ў 1820 – 1823-ім гадах пад Кракавам: гэта быў насыпны 34-охметровы курган. У 1840-ым годзе ў Аўстраліі іменем Касцюшкі назвалі самую высокую кропку кантынента – гару Касцюшка. Помнікі Касцюшкі можна пабачыць ў гарадах Лодзь, Познань, Бостан, Чыкага, Дэтройт, Кліўленд, Мілуўокі, і шмат дзе яшчэ.

Працягваецца збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі
Помнік Касцюшку ў Філадэльфіі
Працягваецца збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі
Помнік Касцюшку ў Кракаве

Скандал з адкрыццём помніка ў Залатурне ўзварухнуў беларускую грамадскасць.

“У Беларусі няма ніводнага помніка нашаму нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку. Давайце выправім гэта!” – заклікаў вядомы блогер, кіраўнік моўных курсаў Movananova Глеб Лабадзенка.

Кампанія збору грошай на беларускі манумент пачалася менш чым месяц таму, і ўжо сабрана 13925 рублёў, або 79% неабходных сродкаў. Застаецца сабраць 21% або 3575 рублёў (гэта каля 1800 даляраў ЗША). Збор сродкаў працягнецца яшчэ тыдзень.

Эскіз помніка стварыў менскі скульптар Гэнік Лойка.

Ахвяраваць на помнік можна па спасылцы – выбраць суму і аплаціць карткай. Там жа будзе і ўсё інфармаванне пра тое, на якой стадыі знаходзіцца стварэнне скульптуры. Калі грошы будуць сабраныя ў час, то помнік будзе гатовы да 4 лютага 2018 года – дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. Помнік мяркуецца паставіць у Мерачоўшчыне, на малой радзіме нацыянальнага героя.