Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны на 0,1%

10

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018-га памер БПМ складае: у сярэднім на душу насельніцтва — 197,81 рубля; працаздольнага насельніцтва — 217,74; пенсіянераў — 151,97; студэнтаў — 192,34; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 128,32; дзяцей ад трох да шасці гадоў — 177,04; дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 216,85 рубля.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг, неабходных для захавання здароўя чалавека і забеспячэння яго жыццядзейнасці, паведамляе БелаПАН. Пражытачны мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва складаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг (кошт нехарчовых тавараў і паслуг вызначаны ў памеры 77% ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання).

БПМ служыць нарматывам індэксацыі даходаў насельніцтва, а таксама выступае як крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права грамадзян на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Акрамя таго, БПМ прымяняецца для вылічэння іншых выплат і служыць крытэрыем ацэнкі пры вызначэнні права грамадзян на некаторыя віды сацыяльнай падтрымкі.

Поделиться ссылкой: