Знешні дзяржаўны доўг Беларусі перавысіў $16 млрд

16

З пачатку года ён павялічыўся на $2,7 млрд. (з улікам курсавых розніц), або на 19,5%, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

У студзені-верасні 2017 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $3,4 млрд:

– $1 400,0 млн. – еўрааблігацыі;

– $1 096,2 млн. – урад і банкі Расійскай Федэрацыі;

– $600,0 млн. – Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця;

– $194,5 млн. – банкі Кітая ;

– $122,6 млн. – Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця;

– $3,9 млн. – Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Паўночны інвестыцыйны банк.

Для Беларусі цяперашні памер знешняга дзярждоўгу з’яўляецца гістарычным максімумам.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 кастрычніка 2017 года склаў 9,4 млрд. рублёў, зменшыўшыся з пачатку года на 0,8 млрд. рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 8%.

Поделиться ссылкой: