
Разавыя паездкі пры куплі талонаў і жэтонаў ў касах і кіёсках падаражэюць на 5 капеек. Так, кошт праезду ў наземным гарадскім транспарце павысіцца да 0,6 рубля за адну паездку, у метро — да 0,65 рубля, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў — да 0,75 рубля, паведамляе БелаПАН.
Праязны падаражэе на 12-13%.
Апошнім разам тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска павышаліся ў снежні 2016 года.