Збор удзельнікаў шэсця пачнецца а палове 12-й каля гадзіннікавага завода «Луч» у Мінску. А 12-й гадзіне калона рушыць у Курапаты, дзе запланаваны мітынг. Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі сталінскага тэрору 1937 года. Дзень памяці продкаў Дзяды штогод адзначаюць 2 лістапада. Да 1998 года гэты дзень быў у Беларусі выхадным.