Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Яшчэ вясной было аб’яўлена пра агульнанацыянальны збор сродкаў на добраўпарадкаванне мемарыяла ў Курапатах. Мяне цікавіць: колькі грошай ужо сабрана?
14:01 31 кастрычнiка 2017
17
Памер шрыфта
Фота: БелаПАН

Ведаю, што грошы на добраўпарадкаванне Курапатаў збіралі і прадстаўнікі грамадскай дырэкцыі мемарыяла. Ці робяць яны нейкія справаздачы, колькі сабрана і на што ідуць гэтыя сродкі?

Ігар ПЯТРОВІЧ, Мінск.

“Крыху больш за 3 тысячы долараў людзі перавялі на рахунак дзеля добраўпарадкавання Курапатаў”, – такую сціплую лічбу на пачатку кастрычніка назваў галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч у эфіры Радыё Свабода. – Літаральна штодня ёсць паступленні з усёй краіны. Яны невялікія, але ідуць рэгулярна. Сума, канечне, не ўражвае, але справа не ў суме, а ў тым, што многія людзі адгукнуліся. На жаль, калі высокімі словамі казаць, курапацкім болем да часткі грамадства дастукацца немагчыма. Не лічаць многія людзі гэта актуальным і вартым увагі…

Тым часам кіраўнік грамадскай дырэкцыі мемарыяла Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП–БНФ Алесь Чахольскі два месяцы таму зрабіў справаздачу пра сродкі, якія былі таксама сабраны на добраўпарадкаванне Курапатаў. За чатыры месяцы – крыху менш за 3000 долараў. На гэтыя грошы 29 ліпеня і 5 жніўня 2017 года cябрамі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ па перыметры мемарыяла ўсталяваны 60 чатырохметровых металічных крыжоў.

Вось некаторыя лічбы з той публічнай справаздачы Алеся Чахольскага.

Сабрана і пералічана на электронны кашалёк – 5137 рублёў.

Знята – 5126,99 рубля.

Атрымана 5026,46 рубля (камісія банка склала 100,53 рубля).

Выдаткі:

набыццё металу – 2780,69 рубля,

рэзка, зварка, фарбоўка 1000,00 рубля,

транспартныя выдаткі – 430,00 рубля,

фарба – 100,00 рубля (яе фактычна падаравалі).

Набыта – 4 рыдлёўкі, драбіна алюмініевая, кельма – 55,63 рубля.

Іншыя расходныя матэрыялы – 68,14 рубля.

Усяго выдаткавана 4434,46 рубля.

Засталося 592 рублі.

Сродкі, што засталіся, пераходзяць на другі этап праекта, які распачнецца пасля Новага года.

– Я шчыра скажу: мы сабралі б і болей сродкаў, але гэтаму крыху перашкаджае заканадаўства, – падкрэслівае Алесь Чахольскі. – І пасля таго, як сума перавальвае за 5550 рублёў, трэба 13 працэнтаў у выглядзе падаткаў аддаць дзяржаве. Мы лепш з 1 студзеня наступнага года зноў аб’явім збор сродкаў і ў наступным годзе, думаю, зробім увесь перыметр.

– Але і на дзяржаўным узроўні абвешчаны конкурс на праект мемарыяла ў Курапатах. Не атрымаецца так, што вашы крыжы знясуць і паставяць новыя?

– Адразу скажу, што сам народны мемарыял ужо створаны, і ўнутры не будзе ніякіх ні эскізаў, ні пабудоў. Гэта і заканадаўствам забаронена. Акрамя крыжоў і прыбраных магіл унутры нічога не павінна быць. Крыжовы перыметр – гэта межы помніка. Там можа быць пастаўлена яшчэ толькі мастацкая агароджа. А з боку поля можа быць і сцяна памяці, і музей, і стаянкі і гэтак далей. Гэтае тое, чым, відаць, займаецца дзяржава. Але я не бачыў ні эскізаў, ні планаў, ні праектаў, нічога!

Яшчэ раз хачу падкрэсліць: сам помнік, сам мемарыял ужо існуюць! І туды мы лезці з нейкімі ідэямі нікому не дадзім. А калі палезуць туды з нейкімі капліцамі – будзе абарона. Усе людзі паўстануць супраць гэтага! Спадзяюся, што да гэтага не дойдзе.

 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Свіслач прыняла Дажынкі-2017

У Свіслачы адгудзела галоўнае свята працаўнікоў сяла Дажынкі.
18 лістапада 2017

Лукашенко: Автомобили чиновников будут заменяться на Geely — от правительства до председателя райисполкома

Импортные автомобили в государственных органах Беларуси будут постепенно заменяться на произведенный в стране автомобиль Geely.