Ігар Кузняцоў: Ад каго хаваем праўду?..

15

Больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў тагачаснай БССР, былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Прайшло 80 год, але архівы многіх рэпрэсаваных да гэта часу застаюцца закрытымі…

– У нас замоўчваецца інфармацыя, якая датычыцца сталінскіх рэпрэсій, – кажа гісторык Ігар Кузняцоў. – Вялікую працу зрабіў Ленаід Маракоў – аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991», у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 20.000 расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах дзеячаў беларускай культуры. Але сёння гісторыкам да архіваў доступу няма. Невядома, дзе пахаваны загінулыя, закрыты многія архіўна-следчыя справы…

– Блізкія рэпрэсаваных таксама не могуць пазнаёміцца са справамі?

– Па законе архіваў 75 гадоў маецца недатыкальнасць прыватнага жыцця. Напрыклад, калі на чалавека завялі справу ў 1937 годзе, то, згодна з гэтым палажэннем, ужо 5 гадоў таму можна было знаёміцца з архівамі. Блізкім, гісторыкам, журналістам. Але не ўсё так проста. У КДБ паведамілі, што гэтыя самыя гады “недатыкальнасці прыватнага жыцця” адлічваюць з моманта рэабілітацыі чалавека. І калі яго рэабілітавалі ў 2000-м годзе, то толькі ў 2075 годзе можна будзе азнаёміцца з архівам. Гэта зроблена для таго, каб закрыць усе архівы. І я не знаходжу логікі ў такіх дзеяннях улады. Ад каго хаваем праўду? Вось у чым пытанне!..

Поделиться ссылкой: