Актывіста Моладзі БНФ асудзілі на 50 базавых

6

Актывіст Зміцер Сільчанка быў затрыманы ў пятніцу вечарам і правёў выходныя ў пастарунку. Сёння  адбыўся разгляд яго справы паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34, дзе Змітру прысудзілі штраф у памеры 50 базавых – адзін з самых вялікіх штрафаў, якія даюць палітычным актывістам.

Зміцер Сільчанка распавёў пра дэталі затрымання і суда:

“Прыблізна а 23 гадзіне да мяне на працу прыехалі ўчастковы з двума супрацоўнікамі міліцыі і сказалі, што трэба паехаць у аддзяленне перагаварыць. Я звязаўся з маім дырэктарам і папярэдзіў, што мяне забіраюць. Прыехалі ў адзяленне, склалі пратакол апытання наконт майго удзелу ў акцыі 21 кастрычніка па артыкуле 23.34. І ўсё – аформілі, склалі пратакол асабістага дагляду, забралі ўсе рэчы і туды ж закінулі ў камеру. Адносіны былі больш-меньш нармальныя – ніякіх абразаў і збіцця не было”.

На судзе Зміцер адмовіўся даваць паказанні. Суддзя, па яго словах, прызначыў штраф амаль адразу – без часу на разгляд.

Актывіст лічыць, што затрыманне магло быць звязаным з датай 29 кастрычніка: ён вельмі актыўны ў масавых акцыях, таму ўлады сапраўды маглі такім чынам ўтрымаць яго ад удзелу. Рашэнне суда Зміцер збіраецца абскарджваць.

Поделиться ссылкой: